31.05.2018 / 18:04

Аркадзь Бабчанка пра сваю «смерць»: Мяне адвезлі ў морг, я прыкідваўся мёртвым 32

Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, забойства якога было інсцэніравана ў рамках спецаперацыі Службы бяспекі Украіны (СБУ), распавёў карэспандэнту Бі-бі-сі, як праходзіла гэтая аперацыя, як ён на яе пагадзіўся і што яго жонка ведала пра гэта.

«Мне хацелася сказаць не, калі прапанавалі ўдзел у аперацыі. Хацелася сабраць шмоткі і знікнуць недзе на Паўночным полюсе», — распавёў Бабчанка.

«Але гэта было немагчыма, таму давялося працаваць», — працягнуў ён. На пытанне, ці былі ў яго асцярогі прымаць удзел у такім фейку, Бабчанка адказаў: «Гаворка не ішла пра фейк-ньюс, гаворка ішла аб спецаперацыі».

«Калі табе паказваюць усе твае дакументы, дакументы жонкі, фота дома, такія фота, якія былі толькі ў расійскім пашпартным стале, ты не пытаеш, ці не фейк гэта ньюс. Ты думаеш пра тое, як выжыць», — распавёў журналіст.

Пытанне аб тым, што стала вынікам спецаперацыі, Бабчанка пераадрасаваў СБУ. «Дасягнута было тое, што злачынства ўдалося прадухіліць, і пры гэтым сабрана ўся доказная база», — растлумачыў ён.

Бабчанка пацвердзіў інфармацыю аб тым, што яго жонка была ў курсе аперацыі, пра што раней распавёў яго сябар.

«Жонка, вядома, ведала, таму што ўсё рабілася ў нашай хаце на яе вачах», — сказаў ён. «Але я вельмі прашу не ўцягваць яе ў гэтую справу. Я стаміўся баяцца за сябе і не хачу баяцца за сваю сям'ю», — дадаў ён і яшчэ раз выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што «прыйшлося сяброў працягнуць праз усё гэта».

На пытанне, ці не баіцца ён, што пацерпіць яго рэпутацыя журналіста і не будзе гэта гісторыя на карысць расійскім уладам, Бабчанка адказаў іранічна: «Калі да вас прыйдуць і скажуць, вось заказ на тваё забойства, вы станеце ў ганарлівую позу і скажаце: я думаю аб рэпутацыі СМІ, хай мяне заб'юць! Наперад!»

«Гаворка не ішла пра фейк, гаворка ішла аб спецаперацыі, - настойвае Бабчанка. — Падрыхтоўка ішла доўга, месяц. Калі вырашылі, што робім у гэты дзень, прыйшоў грымёр. Мы трэніраваліся падаць. Мяне загрыміравалі. Кроў была натуральная. Усё было па-сапраўднаму».

«Жонка патэлефанавала ў паліцыю і «хуткую дапамогу». Прыехаў нарад і лекары, — працягнуў Бабчанка. — Мяне паклалі на насілкі, спусцілі ў карэту [»хуткай дапамогі»]. Легенда была, што я яшчэ жывы».

«Мы ад'ехалі, потым я «памёр».»Хуткая» паведаміла аб факце маёй смерці. Пасля гэтага мяне адвезлі ў морг. Пакуль вароты не зачыніліся, у моргу я прыкідваўся мёртвым», — распавёў журналіст

«У моргу завялі ў пакой санітара, там я уваскрос, зняў футболку і ўмыўся. Уключыў тэлевізар і сеў глядзець навіны пра маё «забойства». Пасля гэтага мяне адвезлі ў бяспечнае месца. Скончылася ўсё толькі а пятай раніцы», — паведаміў журналіст.

93
Сила в правде / Адказаць
31.05.2018 / 18:18
Что Бабченко, что Геращенко, что Луценко, что незабвнная Надежда Савченко - просто феерические клоуны, все время что-то изображают :-) 
У вас там на Украине все, что ли, такие?
20
Мікола / Адказаць
31.05.2018 / 18:22
На пытанне, ці не баіцца ён, што пацерпіць яго рэпутацыя журналіста і не будзе гэта гісторыя на карысць расійскім уладам, Бабчанка адказаў іранічна: «Калі да вас прыйдуць і скажуць, вось заказ на тваё забойства, вы станеце ў ганарлівую позу і скажаце: я думаю аб рэпутацыі СМІ, хай мяне заб'юць! Наперад!»

Ага, без ісцэніроўкі нельга было абыйсціся, хаця "выканаўца" ўжо супрацоўнічаў з СБУ, а "арганізатара" нават на відэа заснялі пры перадачы задатку. Калі Бабчанка дурнем прыкінуўся, значыць, яму проста няма што адказаць. 

https://nn.by/?c=ar&i=210488
4
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
31.05.2018 / 18:42
Так забаўна чытаць пырсканьне жоўцю і сьлінаю розных прапутлераў - гэтая ж сітуацыя з імітацыяй замоўленага забойства дзеля выкрыцьця замовы прысутнічае практычна ў кожным расейскім ментаўскім серыяле, не? нешта новае адкрылі для сябе ці гэта проста бескантрольная неўтаймаваная лютасьць прэ, што ахвяра ня толькі пазьбегла сьмерці, але што цяпер непазьбежна пацягнуцца нітачкі  да куклаводаў з высокіх кабінэтаў?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру