Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка прыняў прапанову прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны аб дапамозе з атрыманнем украінскага грамадзянства.
Па словах Бабчанкі, у яго ёсць від на жыхарства ва Украіне; яго сям'я таксама падала дакументы на дазвол для пастаяннага пражывання там.
«Гутарка аб тым, каб дапамагчы атрымаць грамадзянства была. Я не стаў адмаўляцца, скажу шчыра», — сказаў Бабчанка на прэс-канферэнцыі.