31.05.2018 / 18:43

«Пяць разоў мянялі вокладку». Чаму пяцітомнік Алексіевіч не выйшаў да яе юбілею 8

Фота: ulej.by

Арганізатары збору сродкаў на выданне пяцітомніка Святланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі» паведамілі, што не паспяваюць ўкласціся ў абяцаныя тэрміны і прывезці кнігі ў маі, піша Еўрарадыё:

«Узнікла невялікая затрымка, у сувязі з чым кнігі прыедуць у Мінск у дзясятых днях чэрвеня. Прэзентацыя ў Мінску запланаваная на 25 чэрвеня і пройдзе ў ОК16».

Выдавец пяцітомніка Ігар Логвінаў тлумачыць Еўрарадыё, што затрымка адбылася праз складаную вокладку, якую давялося змяняць пяць разоў:

«З вокладкай шмат праблем у друкарні. Ужо пяць разоў мянялі яе. Вось літаральна на днях адправілі канчатковы варыянт. Спадзяёмся, што кнігі прыедуць у Беларусь у пачатку чэрвеня».

Праблема заключаецца яшчэ і ў тым, што тыпаграфія, якая друкуе беларускія пераклады асноўных твораў нобелеўскай лаўрэаткі, знаходзіцца ў Цверы, што за 725 кіламетраў ад Мінска.

З’яўленне беларускіх перакладаў Святланы Алексіевіч было б выдатным падарункам да 70-гадовага юбілею, які пісьменніца адзначае сёння, 31 траўня. Але, на жаль, атрымалася так, як атрымалася.

3
Цынік / Адказаць
31.05.2018 / 20:09
Сабраўшы столькі грошай, маглі і ў беларускай друкарні замовіць паліграфічнай выкананне. Але ж у Расеі адсоткаў на 10 танней. А на чытачоў начхаць
5
A.Д. / Адказаць
31.05.2018 / 21:01
атрымалася як заўсёды з гэтымi краўд-кампанiямi. больш у iх удзельнiчаць не буду, бо заўсёды расчараванне.
0
Сярожа / Адказаць
31.05.2018 / 21:37
А чаму "Кнігарня Логвінаў", піша каментары па-расейску? Выданне ж твораў адбылося па-беларуску! Ці гэта проста чарговы зароб грошай і тэматычны піяр?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру