Раскрыццё свайго ўдзелу ў гэтай справе ён патлумачыў тым, што пасля апублікавання запісу атрымання ім авансу за «забойства» Бабчанкі без змены яго голасу, «шыфравацца» ён сэнсу не бачыць.
Ён адзначыў, што ніякіх інтэрв'ю ў найбліжэйшы час даваць не будзе, таму што следства ўсё яшчэ ідзе і ён «даваў падпіску пра неразгалошванне». Раней паведамлялася, што «кілер» Бабчанкі сам здаў СБУ арганізатара замаху. Ён сапраўды ваяваў працяглы час.
У каментары Украінскай праўдзе прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская заявіла, што «сапраўдны выканаўца такога б у фэйсбуку не пісаў».
«Я не ведаю хто гэта і ніякага паста не бачыла», — сказала яна.
«Пра сапраўднае прозвішча не магу сказаць», — дадала Гітлянская.
У Facebook яна назвала інфармацыю пра Цымбалюка фэйкам.