Турнікеты з бескантактавай аплатай банкаўскімі карткамі з'явяцца ў чэрвені на ўсіх станцыях мінскага метро, распавялі ў БПС-Сбербанк.

Фото: Максим Пушкин, TUT.BY

Фота: Максім Пушкін, Tut.by.

Турнікеты з бескантактавай аплатай ужо працуюць на ўсіх вестыбюлях станцый метро «Плошча Леніна», «Каменная Горка» і «Плошча Якуба Коласа». Згодна з дадзенымі БПС-Сбербанка, імі ўжо скарысталася больш за 50 тысяч пасажыраў. Мяркуецца, што ў чэрвені такая магчымасць будзе рэалізавана на ўсіх станцыях.

Разлічвацца за праезд без жэтонаў і праязных зараз могуць уладальнікі карт Visa payWave і Mastercard PayPass. Неўзабаве такая магчымасць з'явіцца і ў трымальнікаў бескантактавых карт нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт-Maestro.

Каб аплаціць праезд, трэба прыкласці бескантактную картку любога банка любой краіны да валідатара на турнікеце, з яе спішацца 65 капеек, і пасля гэтага вы зможаце праходзіць далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?