31.05.2018 / 19:44

Новы кіраўнік БРСМ: Мы будзем змагацца з прымусовым уступленнем у шэрагі нашай арганізацыі 38

Падчас 43-га з'езда БРСМ арганізацыя абрала новага кіраўніка. Ім стаў 31-гадовы Дзмітрый Варанюк, які да гэтага займаў пасаду першага сакратара Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ». У каментары Tut.by новы лідар арганізацыі расказаў, ці будуць прымушаць уступаць у БРСМ прымусова.

Сёння ў БРСМ знаходзіцца 450 тысяч чалавек. Новы лідар арганізацыі заявіў, што ён заўсёды быў катэгарычна супраць прымусовага ўступлення ў арганізацыю.

— Наколькі я ведаю, цяпер ужо даўно такога не адбываецца. Але мы праверым, і калі сярод нашых супрацоўнікаў або настаўнікаў ёсць тыя, хто прымушае дзяцей уступаць у нашы шэрагі, мы будзем з гэтым змагацца. Трэба проста распавядаць, што за арганізацыя і чым яна займаецца, а кожны малады чалавек няхай сам выбірае, уступаць у яе ці не. Сёння паказчык нашай паспяховай работы — гэта калі людзі, якія прыйшлі на наша мерапрыемства, уразіліся і захацелі ўступіць у нашы шэрагі. Усе астатнія лозунгі — глупства і мішура. Трэба, каб людзі ўступалі па закліку сэрца, па жаданні. І каб людзі да нас прыходзілі і дапамагаць іншым, і для самаразвіцця: мы будзем рабіць на гэтым упор, будзем праводзіць трэнінгі, развіваць маладых людзей, — кажа Дзмітрый Варанюк.

Чытайце таксама: Новы кіраўнік БРСМ — ураджэнец Ташкента, які жыве з жонкай і сынам у інтэрнаце

1
Павел Ізотовіч / Адказаць
31.05.2018 / 19:58
Мне тоже не известно о фактах принудительной подписки на "СБ". Но мы, конечно же, всё перепроверим и будем бороться с принудительной подпиской, если вдруг выяснится, что она существует. 

P.S.  Волк не пастух, козёл не огородник (белорусская народная мудрость).
2
Гриша / Адказаць
31.05.2018 / 20:00
Бугага
14
алексей / Адказаць
31.05.2018 / 20:02
Главное, чтобы запала хватило на долго!!! Удачи!
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру