31.05.2018 / 20:24

Валанцёры паскардзіліся ў міліцыю на затрыманні 25 сакавіка. У іх не папрасілі прабачэння, але падзякавалі 3

Валанцёрка ПЦ «Вясна», незалежная назіральніца #ControlBy Наста Лойка атрымала адказ з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 25 мая.

У лісце выказваецца падзяка за

«дзейнасць, накіраваную на прадастаўленне грамадству аб'ектыўнай ацэнкі ходу правядзення масавых мерапрыемстваў».

Таксама УУС абавязалася ў далейшым аказваць садзейнічанне ў бяспецы назіральнікаў і бесперашкоднага выканання імі сваіх функцый. Аднак, варта заўважыць, што іншыя органы такіх абяцанняў не давалі.

Хоць УУС напісаў, што Следчы камітэт правёў праверку, але, валанцёры адзначаюць, што такой праверкі не праводзілася, і яны маюць намер паўторна накіроўваць скаргі.

Таксама начальнік УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска палкоўнік міліцыі М. Гамолаў лісце пазначыў, што яны вывучылі заяву Прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы і заяву Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў «у мэтах недапушчэння парушэнняў арт. 35 Канстытуцыі (свабода мірных сходаў) і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Разам з тым, УУС Савецкага раёна не прынеслі ніякіх выбачэнняў незалежным назіральнікам за затрыманні 25 сакавіка.

0
Сябра Насты Лойкі / Адказаць
01.06.2018 / 05:01
они намерены повторно направлять жалобы
https://nn.by/?c=ar&i=210496&lang=ru

Гэта тычыцца толькі "Вясны" Алеся Бяляцкага, з якой мы сышлі даўно ня гледзячы на іх просьбы застацца з імі ды нават на торт пры сыходзе нашым тады. Мы ж з Настай будзем ужо падаваць скаргу ў Генпракуратуру РБ, менавіта на такі вось антызаконны "адказ" бяз пакарання тых, хто затрымліваў нас і тым самым парушаў Законы з Канстытуцыяй Беларусі, а таксама і Міжнародныя прававыя нормы...
3
Валянцін Стэфановіч / Адказаць
01.06.2018 / 10:10
Сябра Насты Лойкі, І нават торт вас не ўтрымаў з нам сябры Насты Лойкіі😃. Смешна.
0
Сябра Насты Лойкі / Адказаць
01.06.2018 / 11:44
Валянцін Стэфановіч,
І нават торт вас не ўтрымаў з нам сябры Насты Лойкіі😃. Смешна.
https://nn.by/?c=ar&i=210496&lang=ru

 Так. Было б насамрэч сьмешна калі б вы там не сагналі нас з нашай "Вясны-97". Але вашыя Сапелкі зь Бяляцькімі па-першае, пасадьзілі на пачатку века таго самага кіношьніка сябру ды палюбоўніка Сьвятланы Жынькінай з АлесемЖынькіным у тым жа кіношьніка ложку разам з жонкаю сваёй на бул. Шаўчэнькі даўно калі кінатворца той атрымоўваў візіты да яго і апасьля Сьветы з просьбамі забраць яе ад Алеся сябе яму, на што ён адказаў, што ў лепшага сябры жонку не ўвядзе; а па-другое, я сам быў сьведкам як Вы асабіста на першай прэс-каньфярэнцыі Алеся Бяляцкага на офісу "Вясны" пасьля незаконнага прэзыдэнтам Лукашэнка А.Р. яго вызваленьня не дасядзеўшага паложанае па суду, што паставіла і мяне з Настаю насуперак Законаў з Канстытуцыяй ды Міжнародным правм нават - ня далі Алесю адказаць на таго кіношьніка пытаньні нармалёвыя і пра ягоны фашызм ды іншыя законьніцькія, замест чаго проста выкінулі яго на вуліцу пад яго ж відэазапіс мабільнікам, што потым шмат хто бачыць дагэтуль па ўсім сьвеце на Ютубе. Гэта толькі такіх як вы можна падкупіць пячэнькамі што заходьнімі што даўно і ўсходьнімі. Мы з Настаю - не прадажныя ня толькі за пячэньні з тартамі, але і ўвогуле ні за што нават і за жыцьцё!..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру