Паводле вядучага спэцыяліста аддзела мастацтвазнаўцаў‑экспэртаў па перамяшчэньні культурных каштоўнасьцяў цераз мытную мяжу Беларусі ўпраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту Натальлі Лешчанкі, Міністэрства культуры Беларусі мае намер правесьці экспэртызу скрыпкі, знойдзенай у музэі вёскі Гарадзец у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці.

Экспэртыза і павінна выявіць, ці належыць аўтарства скрыпкі Антоніё Страдывары. Унутры корпусу гэтага інструмэнту была знойдзена этыкетка, на якой напісана імя майстра і дата вырабу — 1723 ці 1725 год.

Паводле Н. Лешчанкі, у такіх выпадках інфармацыя пра тое, што інструмэнт зроблены вялікім майстрам часта не пацьвярджаецца.

У адпаведнасьці з прынятай сыстэмай маркіроўкі скрыпкі унутры корпусу інструмэнтаў, створаных паводле мадэлі Страдывары, указваецца яго імя і год стварэньня мадэлі.

«Калі чалавек ня надта валодае пытаньнем маркіроўкі музычных інструмэнтаў, то ён лёгка можа памыліцца. Насамрэч нават пры наяўнасьці верагоднасьць таго, что інструмэнт сапраўды створаны Страдывары, складае каля 1 адсотка», — мяркуе спэцыяліст.

naviny.by