31.05.2018 / 22:58

Расіянка спрабавала вывезці з Украіны праз Беларусь амаль 600 старадаўніх манет і абразоў 6

У «Новай Гуце» мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу больш за 560 манет і каля 30 вырабаў, якія з'яўляюцца культурнай каштоўнасцю, паведамляе Гомельская мытня.

53-гадовая расіянка абрала «зялёны» калідор, чым пацвердзіла адсутнасць у яе тавараў, якія неабходна дэклараваць. Аднак пры правядзенні мытнага кантролю ў салоне і багажніку яе легкавога аўтамабіля мытнікі выявілі старадаўнія металічныя вырабы, сярод якіх — манеты, жаночыя ўпрыгажэнні, невялікія абразы.

Вызначана, што вырабы са сплаву золата і срэбра, медзі і жалеза, каштоўнасці адносяцца да Чарняхоўскай культуры III-IV стагоддзяў н.э., а манеты са сплаву срэбра адчаканены ў Расійскім царстве ў XVI-XVIII стагоддзях.

0
Смотрящий / Адказаць
31.05.2018 / 23:08
Красци и забивць у них в крови
0
аргер сергерпур / Адказаць
01.06.2018 / 09:59
Обычный куръер работающий под прикрытием РПЦ
0
Альгерд / Адказаць
01.06.2018 / 10:17
Малайцы, беларускія мытнікі! Ганаруся:)
Вось, што значыць сапраўдная мяжа! Колькі злачынстваў можна выявіць і прадухіліць, калі мы адгародзімся таксама і ад Расеі!..
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру