01.06.2018 / 08:41

Lenta.ru: Беларускія ўлады і ў трактоўках гісторыі імкнуцца дыстанцыявацца ад Расіі 52

Чарговы матэрыял на беларускую тэматыку з'явіўся на папулярным расійскім сайце Lenta.ru. Уладзімір Зотаў, які з'яўляецца сталым аўтарам шавіністычных сайтаў Regnum і EurAsia Daily, прааналізаваў, як змяняецца палітыка беларускай дзяржавы ў дачыненні да гістарычнай памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

Аўтар прызнае, што ў Беларусі ніколі не спрабавалі перапісаць вынікі той вайны, але падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускія ўлады ўсяляк у гэтым пытанні імкнуцца дыстанцыявацца ад Расіі.

Зотаў звяртае ўвагу на праблемы з арганізацыяй «Несмяротнага палка» ў Мінску, адсутнасць паўнавартаснага вайсковага парада 9 Мая ў Мінску, а таксама неадназначнае стаўленне дзяржавы да георгіеўскай стужкі. Аўтар узгадвае гісторыю ў Слуцку, калі мясцовы ідэолаг зняла са школьніцы чорна-аранжавую стужку.

Не падабаецца Зотаву і тое, што гарадская адміністрацыя дазволіла правесці «Несмяротны полк» арганізацыі «Русь молодая» — на думку аўтара, гэтая арганізацыя з'яўляецца праўладнай.

Чытайце таксама: Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з «Румола» і НОДа

«Афіцыйная беларуская гістарычная навука, нягледзячы на імклівы нацыяналістычны нахіл, да гэтага часу захоўвае мноства савецкіх рудыментаў. Яна знаходзіцца ў крыху дваістым становішчы: з аднаго боку, ад яе патрабуецца гістарычна абгрунтаваць неабходнасць існавання асобнай беларускай дзяржавы, з іншага — улада пакуль яшчэ не дала канчатковае дабро на пераход да «нацыянальнай гісторыі» па ўкраінскім узоры, што істотна ўскладняе справу»,

— разважае Lenta.ru.

Аўтар кпіць з нацыянальнага «апазіцыйнага» беларускага погляду на гісторыю, абураецца, што такіх «апазіцыйных» кніг поўна ў беларускіх кнігарнях, але прызнае, што «афіцыйная» беларуская гісторыя пакуль далёкая ад «нацыяналістычных» узораў. Хаця погляд на вайну Расіі з Напалеонам 1812 года ў «афіцыйных» і «нацыяналістычных» гісторыкаў супадае.

Але аўтар супакойвае сваіх чытачоў — нічога страшнага няма. Беларуская дзяржава ўсяго толькі імкнецца акрэсліць сваю асаблівую ролю.

«І добра, калі з часам усведамленне гэтай асаблівай ролі не ператворыцца ў стварэнне цалкам іншай трактоўкі тых падзей. Як гэта было, напрыклад, ва Украіне»,

— рэзюмуе Lenta.ru.

ММ

3
Змагар / Адказаць
01.06.2018 / 08:49
Лента.ру возглавляет сын черносотенца в 3-м поколении.
2
сік / Адказаць
01.06.2018 / 08:59
Абы што пішуць крамлюкі. Лукашэнская ўлада ніколі не была, і не будзе БЕЛАРУСКАЙ! А гэтыя какетствы накіраваны фюрэру Крамля, каб той даў больш грошай. Лукашэнская ўлада заўсёды па-шчанячы пакусывае свайго гаспадара, каб звярнуць на сябе ўвагу і палепшыць сваё ўтрыманне. Лукашэнкі не прызнаюць Крым-Абхазію-Ю.Асецію толькі таму, што тыя сталі каля карыта, з якога яны хлёбаюць сваю брудную халуйскую пайку
2
LMI / Адказаць
01.06.2018 / 09:03
Дурняў ды й проста дэбілаў у Расеі ніколі не бракавала. "Талентамі" тая зямля поўніца. Дастаткова паглядзець на апытанкі якія там робяць так званыя незалежныя журналісты на вуліцах
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру