02.06.2018 / 10:25

Палітолаг Бяспалька: Ролікі Саюзнай дзяржавы набіраюць у сацсетках менш праглядаў, чым прыватнае відэа школьнікаў! 30

Сябра рады па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдан Бяспалька (ён жа з'яўляецца намеснікам дырэктара Цэнтра ўкраіністыкі і беларусістыкі МДУ) ў чарговы раз жорстка выказаўся пра беларуска-расійскія адносіны і назваў так званую «саюзную дзяржаву» фікцыяй.

Багдан Бяспалька нарадзіўся ва Украіне.

Бяспалька прызнае, што ў «саюзнай дзяржавы» няма рэальна працуючых органаў улады, а ролікі сумеснай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Расіі і Беларусі набіраюць праглядаў у сацыяльных сетках менш, чым прыватныя ролікі якіх-небудзь школьнікаў.

Адсутнічае таксама паўнавартасны эканамічны і вайсковы саюз.

«Пакуль што Саюзная дзяржава — інструмент па выбіванні кіраўніцтвам Беларусі розных прэферэнцый у кіраўніцтва Расіі»,

— кажа Бяспалька.

За апошнія 10 гадоў, сцвярджае Бяспалька, Расія ўклала ў беларускую эканоміку 106 мільярдаў даляраў, але замест удзячнасці Беларусь ўсё часцей імкнецца пасябраваць з Захадам.

У Беларусі паступова выбудоўваецца антыруская ідэнтычнасць, мяркуе Бяспалька і параўноўвае гэта з сітуацыяй ва Украіне. Больш за тое, афіцыйны Мінск нібыта ўзяў на ўзбраенне «гуманітарныя напрацоўкі беларускіх нацыяналістаў».

«Мінск, вядома, мае права весці, якую заўгодна палітыку ў дачыненні да Масквы. Хоць нейтральную, хоць варожую. Але ў такім выпадку: чаму мы павінны спансіраваць беларускую эканоміку?»

— пытаецца Бяспалька, які нарадзіўся ва Украіне.

ММ

2
Ёпрст / Адказаць
02.06.2018 / 10:38
Гэты мільярды не на развіццё Беларусі, а на тое, каб яна па старому знаходзілася у звязе з гінучымі ашмёткамі былой расейскай імперыі пад умоўнай назвай Расейская Федэрацыя (ну якая там федэрацыя, унітарная аўтакратыя!)! Вунь Польша дзе у параўнанні з Расеяй, так і мы былі б не горшымі за палякаў, беларусы працаваць умеюць і рукамі і галавой! Таму гэтыя мільярды адкінулі нашу дзяржаву назад, у Савок!
0
Uladzimir / Адказаць
02.06.2018 / 10:47
Власти РФ, безусловно, сами заинтересованы спонсировать текущую политико-экономическую модель Беларуси, иначе, у нас была бы эффективная модель экономики с демократичными институтами, сменяемостью власти и, намного более свободный выбор от геополитических интересов Кремля.
0
Справядлівасць / Адказаць
02.06.2018 / 10:51
Не антыруская, а беларусацэнтрычная. Ці калі Пуцін сустракаецца з Меркель, то можна казаць, што ў Расеі антыбеларуская ідэнтычнасць?
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру