01.06.2018 / 10:24

Выхадзец з Беларусі Дзмітрый Балкунец: Спробы Мінска гуляць у геапалітыку нерацыянальныя 30

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Дзмітрый Балкунец, які цяпер працуе ў расійскай Вышэйшай школе эканомікі, на расійскім партале «Экономіка сегодня» выступіў у якасці эксперта і распавёў, чаму спробы Беларусі гуляць у геапалітыку нерацыянальныя.

Дзмітрый Балкунец.

Спробы Беларусі гуляць у геапалітыку, імкнучыся «прадаць» сябе як пасярэдніка паміж Расіяй і Захадам, нерацыянальныя — сёння Мінск не з'яўляецца тым гульцом, які карыстаецца аўтарытэтам на Захадзе. Такое меркаванне агучыў «эксперт па Беларусі» Дзмітрый Балкунец.

Было б рацыянальна для Мінска не гуляць у геапалітыку, а праводзіць дыялог і прыцягваць экспертаў для рэфармавання беларускай эканомікі, лічыць Балкунец.

Лукашэнка, які імкнецца стаць бліжэй да Захаду, па словах Балкунца, «імкнецца навязаць сябе і Маскве».

Задача Лукашэнкі, на думку эксперта — «паказаць сябе сябрам Расіі, хоць апошнія падзеі дэманструюць некаторую аддаленасць Мінска ад Масквы»

«Можна ўзгадаць красавіцкі візіт кіраўніка беларускага МЗС Макея ў Лондан у дзень, калі былі высланы адтуль расійскія дыпламаты. Гэта выразна дэманструе сённяшнія прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі»,

— адзначыў Балкунец.

Балкунец лічыць, што наспела неабходнасць пераасэнсавання працэсаў паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы

ММ

1
ВСК "Ваўкалак" / Адказаць
01.06.2018 / 10:28
Предлагал Болкунец варианты. Мы отказались.
3
Казік / Адказаць
01.06.2018 / 10:33
Адзіны працэс, які варта наладзіць між Беларусьсю і Расеяй - гэта працэс пабудовы сцяны.
3
предатель объявился. защищающий интересы России на бе / Адказаць
01.06.2018 / 10:35
Вышел и пусть сидит там. куда вышел. Зачем плявузгать на белорусских граждан-собственников. которые живут на белорусской земле в белорусском государстве. независимость которого гарантировала Россия за то, что белорусы ядерное оружие отдали. а не за какое-то "союзное государство"? Белорусы - коренной народ. потому что никуда не бегают. а убежавшие какое имеют право требовать что-то от тех. кто при диктатуре никуда не побежал. и кому Россия обязана компенсации выплачивать. а не про какое-то союзное государство рассказывать. что не дает права россиянам совершать преступления против белорусских граждан-собственников. 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру