01.06.2018 / 08:06

Макей сустрэўся ў Брусэлі з Федэрыкай Магерыні і абмеркаваў АЭС 6

У чацвер у Брусэлі адбылася сустрэча высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Фота МЗС Беларусі

Яны абмяняліся меркаваннямі аб супрацоўніцтве ЕС і Беларусі і дзейнасці па выніках Саміта Усходняга партнёрства, які адбыўся ў Брусэлі ў лістападзе мінулага года. Яны абмеркавалі блізкі да завяршальнага стан спраў што да перамоваў па новых, індывідуальна распрацаваных прыярытэтах партнёрства ЕС і Беларуссі і дамовіліся паскорыць хуткае завяршэнне гэтых перамоваў, што стала б важным будаўнічы блокам для двухбаковых адносінаў, у тым ліку датычна фінансавай дапамогі.

Сустрэча таксама дала магчымасць абмеркаваць правы чалавека і асноўныя свабоды. Высокі прадстаўнік, віцэ-прэзідэнт пацвердзіла, што рэальныя крокі Беларусі ў накірунку забеспячэння ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку што да выкарыстання смяротнага пакарання, з'яўляюцца ключавымі для фарміравання будучых адносін. У сувязі з паведамленнямі пра новыя выпадкі пакарання смерцю ў Беларусі і смяротныя прысуды, пакінутыя ў сіле Вярхоўным судом, Федэрыка Магерыні падкрэсліла прычыны рашучага і адназначнага непрымання Еўрапейскім саюзам смяротнага пакарання пры любых абставінах і важнасць таго, каб Беларусь увяла мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.

Высокі прадстаўнік і міністр таксама абмеркавалі неабходнасць поўнай празрыстасці і супрацоўніцтва ў пытаннях ядзернай бяспекі, у прыватнасці, у дачыненні да будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Высокі прадстаўнік Магерыні зноў пацвердзіла, што Еўрапейскі саюз прыхільны забеспячэнню стабільнай, дэмакратычнай і заможнай будучыні Беларусі на карысць яе народа і будзе працягваць працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення гэтай мэты. ЕС пачынае першую агульнанацыянальную камунікацыйную кампанію, засяроджваючы ўвагу на станоўчых выніках супрацоўніцтва ЕС і Беларусі для беларусаў і распавядаючы пра канкрэтныя вынікі праектаў у галіне эканамічнага развіцця, энергаэфектыўнасці і аховы здароўя, што ажыццяўляюцца пры фінансавай падтрымцы ЕС.

3
1 06 / Адказаць
01.06.2018 / 09:02
Пусть потихоньку,но главное-двигаемся. В ту сторону,подальше от другой....
3
Сенатор Макей / Адказаць
01.06.2018 / 10:33
Очень хочется продаться не только Москве но и Европе! Вдруг старый сарай удастся продать 2 раза и убежать с деньгами?!
1
аргер сергерпур / Адказаць
01.06.2018 / 12:59
Перед такими встречами мокушка берет театральные уроки у своей жены тк после Луши с его гео кругозором очень труднопоступательно двигаться к цели
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру