01.06.2018 / 10:18

У Іспаніі распавялі пра прычыны сыходу Зідана з пасады трэнера «Рэала»

Reuters.com

Французскі спецыяліст Зінедзін Зідан прыняў рашэнне пакінуць пасаду галоўнага трэнера мадрыдскага «Рэала» з-за рознагалоссяў з кіраўніцтвам каманды, паведамляе AS.

Па інфармацыі выдання, 45-гадовы трэнер не змог знайсці агульнай мовы з прэзідэнтам клуба Фларэнтына Перэсам па пытаннях трансфераў. У прыватнасці, Зідана турбавала адсутнасць яснасці з будучыняй Крышціяну Раналду і Гарэта Бэйла ў клубе.

Француз не быў згодны з жаданнем кіраўніка клуба набыць галкіпера «Атлетыка» з Більбаа Кепу Арысабалагу, а таксама форвардаў Роберта Левандоўскага і Неймара.

Адзначаецца, што Зідану бракавала падтрымкі з боку кіраўнікоў «Рэала» пасля паведамленняў СМІ пра тое, што сталічны клуб мае намер запрасіць на пасаду галоўнага трэнера каманды Ёахіма Лёва і Маурысіа Пачэціна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру