28 мая ў Быхаўскі РАУС паступіла шэсць заяў ад жыхароў вёскі Гадылёва, пра тое, што ноччу на іх аўтамабілях былі парэзаныя шыны.

Міліцыя высветліла, што агулам шыны парэзаныя на 22 машынах, якія стаялі на трох вясковых вуліцах.

«Дыверсантаў» знайшлі і затрымалі. Імі апынуліся 54-гадовы і 34-гадовы мясцовыя жыхары. Яны выпілі і сцізорыкам пачалі рэзаць шыны суседзям. Дарэчы, адзін з іх, каб адвесці ад сябе падазрэнні спусціў шыны таксама і на сваім аўтамабілі, паведамляе міліцыя Магілёўскай вобласці.

Цяпер мужчын будуць судзіць за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?