Увечары 31 мая мужчына за стырном «Джылі» вырашыў паехаць праз пешаходны пераход, не зважаючы на чырвоны сігнал святлафора. У выніку ён затрыманы міліцыяй. Двое пешаходаў у бальніцы.

Як паведамілі ў прэс-службе мінскай ДАІ, кіроўца «Джылі» быў відавочна п’яны. Правоў кіравання машынай ён быў пазбаўлены. Мужчыну — 75 гадоў. Відавочцы перадалі парталу «Анлайнер» фота кіроўцы.

 

У выніку наезду атрымалі цяжкія траўмы 25-гадовая жанчына і яе трохгадовы сын. Іх шпіталізавалі. У дзіцяці — чэрапна-мазгавая траўма і пералом патылічнай часткі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?