01.06.2018 / 12:36

Пад Барысавам расіянін на «Аўдзі» урэзаўся ў пагрузчык і загінуў

Каля вёскі Галубы Барысаўскага раёна 31 мая аўтамабіль «Аўдзі А5» урэзаўся ў пагрузчык, які стаяў на абочыне дарогі. У аварыі загінуў 50-гадовы кіроўца легкавога аўто, грамадзянін Расіі.

— Аварыя адбылася каля 12.00 на 462-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ. Расіянін ехаў з Тулы. Паводле папярэдняй версіі, ён заснуў за рулём, машына выехала на правую абочыну і ўрэзалася ў пагрузчык. 54-гадовы кіроўца пагрузчыка не пацярпеў. Расіянін, які быў прышпілены рамянём бяспекі, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, паведамляе mlyn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру