Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць пераразмеркавання асабовага складу паміж арміяй і пагранслужбай. Пра гэта ён заявіў сёння пры наведванні пагранзаставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне, піша БелТА.

Кажучы аб аптымізацыі ў Беларусі колькасці вайсковых структур, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў іншы падыход для органаў пагранслужбы. «Можа быць, нам не трэба імкнуцца ужо занадта скарачацца ў пагранвойсках. Усё ж такі яны тут пастаянна ў баявой гатоўнасці. І навучанне дай бог. І для будучыні яны ўсё-ткі людзям даюць больш навыкаў, хоць бы для звычайных мотастралкоў. Можа быць, нам дзесьці арміі падкараціць на 2—3 тыс., пакінуўшы ім (памежнікам) гэтую колькасць. Хай яны будуць на кожнай заставе па 5—10 чалавек», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0