Кіраўнік урада адпраўлены ў адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу. Кабінет цяпер узначаліць лідар апазіцыі сацыяліст Пэдра Санчэс.
AP
Ніжняя палата іспанскага парламента адхіліла прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя ад пасады. Галасаванне адбылося раніцай 1 чэрвеня.
За адхіленне прагаласавала 180 дэпутатаў з 350, гэта значыць, крыху больш за палову парламентарыяў. Прыняцце рашэнне аб адстаўцы ўрада патрабавала простай большасці галасоў —176. Супраць выступілі 169 дэпутатаў, яшчэ адзін устрымаўся.
Згодна з Канстытуцыяй Іспаніі, калі парламент прагаласаваў за вотум недаверу ўраду, ён падае ў адстаўку неадкладна. Кандыдатура новага прэм'ера прапануецца затым каралём у тым выпадку, калі імя патэнцыйнага пераемніка не пазначана ў першапачатковым хадайніцтве парламентарыяў за адстаўку кабінета.