01.06.2018 / 13:29

Лукашэнка прапануе вызначыцца з фарматам прысутнасці памежнікаў на беларуска-расійскай мяжы 50

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Расіі вызначыцца з фарматам прысутнасці памежнікаў на беларуска-расійскай мяжы. Пра гэта ён заявіў сёння пры наведванні пагранзаставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне.

Кіраўніку краіны паведамілі аб становішчы на дзяржаўнай мяжы Беларусі, мерах па яе ахове, выкарыстанні сіл і сродкаў для выканання задач перад органамі памежнай службы. Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю на ўсходнім кірунку.

Як растлумачылі прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта, пастаянна дыслакаваных падраздзяленняў органаў пагранслужбы на дадзеным кірунку няма. Аднак памежнікі пры паступленні інфармацыі аб супрацьпраўнай дзейнасці могуць кіравацца на мясцовасць, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і тэрытарыяльных падраздзяленняў органаў дзяржбяспекі. З расійскага боку прысутнічаюць штатныя падраздзяленні памежнай службы ФСБ Расіі, якія фактычна нясуць ахову дзяржмяжы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, каб у дзеянні беларускіх службаў не было фармалізму. «Калі вырашылі такім кампанентам кантраляваць гэты кірунак, значыць, ён павінен як мінімум карысць прыносіць. Але лепш, каб ён быў эфектыўны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але нам нельга прыпадабняцца расіянам. Яны самі не разумеюць, чаго хочуць і што яны робяць на беларуска-расійскай мяжы. Няхай вызначаюцца. Вызначацца — нам не праблема адказаць.

Мы гатовыя ў любы момант адэкватна даць адказ. Калі яны хочуць закрыць мяжу — калі ласка. Закрываюць — мы ў адказ таксама павінны ўвесці кантроль на мяжы, — падкрэсліў беларускі лідар. —

Ці гатовыя з намі як з саюзнікамі, як з роднымі людзьмі размаўляць… А межы — гэта перажытак мінулага, яны карысці мала даюць для зносін людзей, тым больш паміж рускімі і беларусамі. Але гэта іх (расійскага боку) права, гэта іх справа».

«Таму нам не трэба спяшацца. Мы павінны бачыць, што яны хочуць. Мы ведаем, дзе яны навыводзілі свае войскі, стварылі камендатуры і іншую інфраструктуру», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэта пытанне ў тым ліку будзе абмяркоўвацца ў час Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

«Мы павінны дакладна дамовіцца аб адносінах паміж памежнікамі, — сказаў ён. — Не памежнікі ж гэтае пытанне вырашаюць. Там хапае цэнтраў уплыву і ўздзеяння. Мы цяпер у працэсе вызначэння нашых сумесных паводзінаў на беларуска-расійскай мяжы. І спяшацца нам тут не трэба. Але тое, што адбываецца, мы павінны бачыць».

7
Граница на замке / Адказаць
01.06.2018 / 13:47
В жесточайшем!!!!
2
сік / Адказаць
01.06.2018 / 13:57
Яго ваганні ў Крамлі нікога не варушаць. Як загадае гаспадар, так ён і зробіць.
4
Sever / Адказаць
01.06.2018 / 13:57
Уже не стесняясь сынка своего протежирует...
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру