Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці значнага ўзмацнення падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з памежнікамі і іх сем'ямі пры наведванні пагранзаставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне.

Адказваючы на адно з пытанняў, кіраўнік дзяржавы выказаўся за тое, каб захоўваць і нарошчваць спектр падтрымкі і льгот для сем'яў з дзецьмі. У прыватнасці, ён заявіў, што ў Беларусі не плануецца скарачаць адпачынак па доглядзе дзяцей да 3-х гадоў, хоць нават у многіх развітых краінах свету на такі працяглы тэрмін ён не даецца.

«Пакуль мы гэта цягнем. Але астатнія льготы, я мяркую, трэба прадастаўляць вялікія, калі нараджаецца трэцяе дзіця. Вельмі вялікія. Кватэра … Чацвёрты — яшчэ больш льготы. Пяты — беспрэцэдэнтная льгота. Я паволі гэта ўжо пачынаю рабіць», - заявіў кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?