01.06.2018 / 14:37

Макей: Беларусь не выключае магчымасць размяшчэння расійскай вайсковай базы 107

Мінск пакуль не плануе прымаць новыя замежныя базы, але можа перагледзець рашэнне, піша Голас Амерыкі са спасылкай на Reuters

Беларусь не плануе дазваляць Расіі размяшчаць яе войскі на тэрыторыі краіны, аднак можа перагледзець сваю пазіцыю, калі, напрыклад, у Польшчы будзе пастаянна прысутнічаць амерыканскі кантынгент, заявіў беларускі міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Падчас візіту ў Брусэль, які ставіў за мэту развіццё супрацоўніцтва з ЕС, Макей сказаў журналістам, што Мінск хоча знізіць напружанасць у рэгіёне і падтрымліваць добрыя дачыненьні як з Захадам, так і з Масквой.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можа прапанова Польшчы аб размяшчэнні амерыканскай базы прымусіць Беларусь перагледзець сваё рашэнне аб расійскай вайсковай прысутнасці, Макей сказаў: «Я думаю, будзе нейкая рэакцыя на гэты намер размясціць новую вайсковую авіябазу».

«На гэты момант мы не плануем размяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы, — працягнуў міністр. — Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі».

3
Х.Х.Ж. / Адказаць
01.06.2018 / 14:45
Карацей, калі Захад не дазволіць Беларусі замяніць ролю Латвіі ў адмыве расійскіх грошай,  адміністрацыя канчаткова аддасць краіну ў расійскую ваенна-палітычную кабалу. Затое дзеткі будуць прыладжаны ў саветы дырэктароў ды рады бяспекі. 
2
сік / Адказаць
01.06.2018 / 14:50
Антыбеларуская ўлада зноў ставіць нашу краіну першымі ў чарзе на знішчэнне будучай вайной. Пакарай гасподзь гэтых манкрутаў і ратуй Беларусь!
233
Петька Бошмаков / Адказаць
01.06.2018 / 14:54
Почему заграничные базы? Во-первых у нас нет границы. Во-вторых, у нас Союзное государство. В-третьих, мы один народ. Никакому Госдепу нас не рассорить. 
Паказаць усе каментары/ 107 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру