01.06.2018 / 14:47

З заапарка ў Германіі збеглі тыгры, львы, ягуар і мядзведзь 13

AP

З заапарка «Ейфель» у горадзе Люнебах (зямля Рэйнланд-Пфальц на захадзе Германіі) збеглі драпежныя жывёлы: з вальераў вырваліся два тыгры, два львы, ягуар і мядзведзь. Пра гэта паведамляе Die Welt са спасылкай на прадстаўніка раённай адміністрацыі.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў застрэлілі мядзведзя, астатнія жывёлы застаюцца на свабодзе. Мясцовым жыхарам рэкамендуюць не пакідаць свае дамы. Да аперацыі падключылі паліцыю і пажарных.

Выданне адзначае, што ў ноч на пятніцу, 1 чэрвеня, заапарк быў затоплены пасля буры з залевай.

7
Гопник / Адказаць
01.06.2018 / 14:54
Фашисты, за что медведя застрелили?
5
Серж / Адказаць
01.06.2018 / 14:57
СамI застрэльцеся! У чым вiнаваты жывёлы, калi iмi рухае iнстынкт свабоды?
1
хамса / Адказаць
01.06.2018 / 15:01
мадагаскар) але я б такога не хацела..
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру