01.06.2018 / 15:09

Лукашэнка распавёў, у чым ён бачыць галоўную пагрозу ў свеце: сутыкненне ЗША з Кітаем 28

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка бачыць галоўную пагрозу міру ў сутыкненні буйных дзяржаў. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з памежнікамі і іх сем'ямі пры наведванні пагранзаставы «Дзівін» у Кобрынскім раёне, піша БелТА.

«Асноўная пагроза, як я яе бачу, — сутыкненне інтарэсаў буйных дзяржаў. Паглядзіце, што адбываецца. Галоўнае сутыкненне — гэта ЗША з Кітаем. Кітайцы падняліся, яны выйшлі ў лідары па многіх напрамках. Натуральна, амерыканцы не хочуць губляць лідзіруючае становішча і свой манапалізм у свеце. Па гэтай лініі адбываецца галоўнае сутыкненне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Сутыкненне паміж Расіяй і Захадам, Расіяй і ЗША. Ёсць трэнні паміж Індыяй і Кітаем, вельмі шмат праблем паміж Кітаем і В'етнамам па выспах Спратлі».

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што гэтыя сутыкненні ў чымсьці праяўляюцца. Напрыклад, у сітуацыі на Данбасе і Сірыі. «Гэта ўжо адкрытае супрацьстаянне», — заўважыў ён.

Што тычыцца Сірыі, Аляксандр Лукашэнка дадаў, што там сутыкнуліся інтарэсы буйных дзяржаў. «Лоб у лоб стаяць на пазіцыях часам Расія, асабліва Іран і ЗША», — заявіў беларускі лідэр.

«Дакладна так і ва Украіне. Мне здаецца, што там бы, можа быць, і быў мір, калі б у гэтым супрацьстаянні не былі зацікаўлены іншыя. Вы ведаеце хто», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

0
Колян-Электровоз / Адказаць
01.06.2018 / 15:19
А почему про  молочную  великую  отечественную войну промолчал?
1
МатрУна / Адказаць
01.06.2018 / 15:27
а галоуная пагроза для Беларуси - Аляксандр Рыгоравич Лукашэнка на пасадзе прэзидэнта рэспублики . Яму  добра было б  сена карове касиць и памидоры вырошчваць дзе-небудзь на востраве .
2
Аляксей / Адказаць
01.06.2018 / 15:32
«Дакладна так і ва Украіне. Мне здаецца, што там бы, можа быць, і быў мір, калі б у гэтым супрацьстаянні не былі зацікаўлены іншыя. Вы ведаеце хто», — сказаў кіраўнік дзяржавы. А хто ж гэта, сп. Лукашэнка? Га? Мо рускія? Дакладна, ведаюць усе, акрамя рускіх, якія глядзяць зомбаскрыню! Зачыняй межы пакуль не позна, зачыняй, Лукашэнка! Гэта наўпроставая небяспека з ўсходу!
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру