Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб падтрымцы культуры і мастацтва», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджана рашэнне рады фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва і прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі трох праектаў. У прыватнасці, гэта праекты па выкананні рэстаўрацыйных работ у Косаўскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па кансервацыі і рэстаўрацыі Гальшанскага і Крэўскага замкаў.

Прыняцце распараджэння будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, павелічэнню іх турыстычнага патэнцыялу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0