01.06.2018 / 16:45

У Расіі сабралі больш за 700 тысяч подпісаў супраць туалетаў у храмах 35

Сябра Патрыяршай рады па культуры Леанід Калінін заявіў радыёстанцыі «Говоріт Москва», што размяшчэнне туалетаў у храмах супярэчыць рэлігійным нормам. Такое меркаванне ён выказаў, каментуючы даручэнне Минстроя Расіі, згодна з якім «Інстытут грамадскіх будынкаў» Масквы распрацаваў новыя правілы праектавання храмаў, згодна з якімі ў прыбудовах цэркваў прапаноўваюць размяшчаць прыбіральні.

«Традыцыйна туалеты ў храмах ня размяшчалі. Гэта нонсэнс, што зараз спрабуюць ва ўгоду нейкім грамадзянскіх нарматывам як для грамадскіх будынкаў унесці гэта як абавязковую норму. У гэтым неабходнасці няма». Калінін дадаў, што на ўзроўні РПЦ рашэнне аб размяшчэнні прыбіральняў у храмах не прымалася.

Таксама супраць новаўвядзенняў выступілі НКА «Дабрачынны Фонд Раства Багародзіцы» і «Маскоўская арганізацыя інвалідаў». На іх думку, «святасць праваслаўных храмаў не спалучаецца з паняццем туалет». Яны таксама адзначылі, што пабудова санвузлоў незаконная па кананічных, медыцынскіх і культурных прычынах.

Таксама стала вядома, што больш за 700 тысяч вернікаў паставілі свае подпісы супраць устаноўкі прыбіральняў у праваслаўных храмах.

1
Шос!!! / Адказаць
01.06.2018 / 16:54
А зачем в храме? Можно возле его сделать здание так и Иисус на на мэрсэ как братки из 90 не рассекал да и смартфонов не пользовался и часов швейцарских не имел и что кого это останавливает???
2
VLKT / Адказаць
01.06.2018 / 16:55
Секта "цярплівыя ваздзержанцы" 😁
2
кузяпанк / Адказаць
01.06.2018 / 17:03
усё правильна, у нашай вясковай драулянай царквушке няма неяких туалетау, усе вяскоуцы кали на службе, ходзяць у кусцики, якия каля царквы...
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру