01.06.2018 / 17:22

У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму ФОТЫ 28

Каля гродзенскіх замкаў 1 чэрвеня афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму. Скульптуру адкрывалі прадстаўленнем з рэканструктарамі на якім прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, міністр культуры Юрый Бондар, турысты і гараджане.

Аўтарам помніка гродзенскаму старасце з’яўляецца скульптар Сяргей Аганаў. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатовая.

Вышыня скульптупы разам з пастаментам складае — 3,75 метра, а вага — каля 16 тон. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. Таксама помнік ствараўся пры падтрымцы Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

24
кузяпанк / Адказаць
01.06.2018 / 17:31
чэсна? Не очынь как та..
9
Scooter / Адказаць
01.06.2018 / 17:37
Дзе Пагоні? Дзе Бел-Чырвона-Белыя сьцягі?....
14
Віленская Народная Рэспубліка / Адказаць
01.06.2018 / 17:40
Надзвычай прыгожы і стылёвы помнік. Каму не даспадобы - прабачце, у вас проста дрэнны мастацкі густ.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру