01.06.2018 / 18:44

Валянцін Стэфановіч адказвае Ганне Смілевіч: Недыскрымінацыя — наша традыцыйная каштоўнасць абмяркоўвайце! 69

Вывешаны вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску выклікаў рэакцыю не толькі ў МУС, але і ў шырокім беларускім грамадстве. Сотні каментатараў пад артыкуламі на гэтую тэму на старонках інтэрнэт-парталаў задаюцца адвечнымі і звыклымі ўжо пытаннямі — чаму яны навязваюць «чужыя» для нашай краіны каштоўнасці і «непрымальны» для нас лад жыцця? У мяне ў сувязі з гэтай дыскусіяй таксама ўзнікла пытанне. А што на самой справе ўяўляюць сабой нашыя традыцыйныя каштоўнасці, ці бываюць яны наогул «нашымі» і «не нашымі», і што азначае фраза «непрымальны лад жыцця»?

Пад традыцыйнымі каштоўнасцямі людзі вельмі часта разумеюць г.зв. «традыцыйныя» сямейныя каштоўнасці, а таксама апелююць да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцыяў нашага грамадства.

Традыцыйныя сямейныя каштоўнасц,і на думку тых, хто да іх апелюе, як правіла, выяўляюцца ў саюзе мужчыны і жанчыны, які ствараецца ў мэтах працягнення роду. Менавіта такі саюз мужчыны і жанчыны адпавядае і хрысціянскім прынцыпам веры. Нічога не маю супраць такіх падыходаў да пабудовы сям’і. Аднак адзначу пры гэтым, што далёка не ўсе грамадзяне нашай краіны з’яўляюцца хрысціянамі і вернікамі. Свабода сумлення выяўляецца не толькі ў праве вызнаваць пэўную рэлігію, але і ў праве не вызнаваць ніякую. Адпаведна кожны сам для сабе вызначае тыя маральныя каштоўнасці, з якімі ён жыве, і не мусіць іх навязваць іншым. Да таго ж, Беларусь з’яўляецца секулярнай, г.зн. свецкай, дзе рэлігія адасобленая ад дзяржавы. Рэлігійная ідэалогія можа быць адной з шэрагу іншых ідэалогій, якіх могуць прытрымлівацца грамадзяне, палітычныя партыі і грамадскія аб’яданні. Пры гэтым ніводная з ідэалогій не можа з’яўляцца пануючай у дзяржаве і абавязковай для ўсіх. Такім чынам у сучасным соцыуме суіснуюць прадстаўнікі і носьбіты самых розных ідэалогій, рэлігійных вераванняў і ладу жыцця.

Ды і мэты сучаснага саюза мужчын і жанчын могуць быць зусім розныя — не толькі выключна рэпрудыкцыйныя. Як дарэчы і формы: ад афіцыйна зарэгістраваных дзяржавай у выглядзе шлюба, так і ў незарэгістраваных сужыцельствах. Увогуле права на стварэнне сям’і — гэта права чалавека, якое вынікае з ягонай чалавечай сутнасці і ў меншай ступені патрабуе якога б ні было умяшальніцтва з боку грамадства і дзяржавы. Ну хіба заканадаўча ўрэгуляваны шлюбны ўзрост, узаемныя абавязацельствы мужа і жонкі, у тым ліку па ўтрыманні і выхаванні дзяцей. Таму пытанне «традыцыйнасці» сямейных каштоўнасцяў — справа вельмі адносная, у розных індывідаў яны могуць быць адрознымі.

Акрамя таго, не трэба забываць, што ўтварэнне сям’і — гэта права, а не абавязак. Жыць без сям’і ці мець свабодныя стасункі з некалькімі ці адным партнёрам — гэта так жа традыцыйна. Чаму? Ды таму, што гэта прыватнае жыццё чалавека, у якое не павінна ўмешвацца дзяржаўная машына. Яно, прыватнае жыццё, з’яўляецца недатыкальным, і ўмяшальніцтва ў яго з боку іншых недазволенае на заканадаўчым узроўні, калі, вядома, гэта не датычыцца нейкіх забароненых (крыміналізаваных) формаў паводзінаў і стасункаў (з асобамі, маладзейшымі за ўзрост сэксуальнай недатыкальнасці, напрыклад). Асабістае жыццё чалавека не павінна залежыць ад таго, з’яўляецца яно «прымальным» для кагосьці іншага, большасці грамадства ці дзяржавы. Скасаванні шлюбаў і асобнае пражыванне мужа і жонкі ці дашлюбныя і па-за шлюбныя стасункі, верагодна, таксама з’яўляюцца «непрымальнымі» для большасці грамадства, аднак спрэс сустракаюцца і практыкуюцца ў нашым штодзённым жыцці.

Людзі ЛГБТК+ у нашай краіне карыстаюцца тымі ж самімі правамі, што і людзі іншай сэксуальнай арыентацыяй і гендарнай ідэнтычнасцю. Яны маюць аднолькавыя з іншымі грамадзянамі правы і свабоды. У тым ліку права на асабістае жыццё, якое трэба разумець таксама як і не ўмяшальніцтва ў яго з боку іншых. Яны маюць права быць самімі сабой, у рэшце рэшт, весці звычайнае жыццё.

Не залежна ад таго, з’яўляецца гэта «прымальным» для кагосці ці не. Гэтае права належыць ім ад нараджэння, а не ўстанаўліваецца для іх кімьсці іншым, у тым ліку дзяржавай і яе прадстаўнікамі. Яны маюць права свабодна хадзіць па вуліцах, не баючыся быць абражанымі ці збітымі з-за таго, што навакольным стала вядома аб іх сэксуальнай прыналежнасці, ствараць грамадскія арганізацыі, карыстацца свабодай выказвання свайго меркавання і свабодай мірных сходаў, ствараць сем’і ці сужыцельствы.

Усё гэта замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны і іншых яе законах, у тым ліку і ў Законе «Аб органах утнутраных спраў», якія забараняюць усялякага кшталту дыскрымінацыю, і, адпаведна, гэта таксама з’яўляецца нашай традыцыйнай каштоўнасцю. Каштоўнасцю сучаснай еўрапейскай краіны.

Чытыйце таксама: Ганна Смілевіч рэзка выказалася пра фемінізм, ЛГБТ, перагібы і празмерную паліткарэктнасць

56
Баршчоў / Адказаць
01.06.2018 / 18:54
Гэта ўсё добра, але ж ці заклікала спадарыня Ганна кагосьці дыскрымінаваць? Не, яна разважала пра такую рэч, як прапаганда.

Не вельмі слушны адказ на тэкст дзяўчыны. Ёсць адчуванне, што Валянцін Стэфановіч прачытаў толькі некаторыя каменты да тексту Ганны, а не сам тэкст. І стаў адказваць. 
75
' / Адказаць
01.06.2018 / 18:55
Валянцiн, не зусiм зразумела, цi варта мятаць пярлiны перд свiньнямi :(
78
Заклапочаны Беларутэнскі палясоўшчык Спадара Вільгел / Адказаць
01.06.2018 / 19:07
Заўсёды падавалася, што Валік- мякка кажучы- гей. Бачу, што не памыліўся.  Ганна Сьмілевіч- малайчына!
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру