З кожным годам цывілізацыя ідзе наперад, павінна павышацца культура паводзін і маральнасьць маладога пакаленьня, але на кожным кроку назіраецца адваротнае.

На маленькім масточку праз рачулку, па якім пераходзяць пэнсіянэры, каб скараціць шлях да крамы, сыстэматычна з году ў год выламваюцца парэнчы, расстаўленыя па беразе вадасховішча лаўкі абавязкова выкідваюцца ў ваду, вазы з кветкамі ўздоўж вуліцы разьбіваюцца, а сьметніцы са сьмецьцем — перакульваюцца, псуюцца дарожныя знакі і нават шыльда ў кавярні, дзе маладзёны падмацоўваюцца ў час забаваў на дыскатэцы аказваецца пабітай і нікога не турбуе, што руйнуецца чалавечая праца, а ў гэты час дзесьці ў калгасах можа ісьці пад сьнег бульба і буракі і нікога гэта не бянтэжыць.

Я мяркую, што гэта ня толькі адрыжка мінулых савецкіх часоў, якіх моладзь ужо не застала, а ў значнай ступені палітыка чаркі і скваркі і адсутнасьць насьпеўшых у краіне рэформаў, што прывяло да застою і стагнацыі эканомікі і ў цэлым усяго грамадзтва.

Моладзь ня мае ясных і пэўных арыенціраў і вандалізм зьяўляецца своеасаблівым пратэстам супраць галечы і беспрасьветнай будучыні.

Дарэчы, вельмі цікава тое, што

моладзь ня б’е шыльдаў у прыватных крамах, не расьпісвае там сьцены непрыстойнасьцямі, не ламае каля тых крамаў дэкаратыўных дрэваў, бо ведае, што ўсё гэта чалавек зрабіў на свае грошы.
Яны ведаюць гэтага чалавека і паважаюць яго за руплівасьць у адрозьненьне ад адносін да дзяржаўнай маёмасьці, дзе ўсё як бы наша і адначасова — нічыё, якое нікому не належыць і якое можна зламаць, разьбіць, або ўкрасьці і прапіць…

Калі моладзь нічога ня мае за душой ні маральнага, ні матэрыяльнага і не прадбачыцца аніякіх пэрспэктыў у будучыні, дык ніколі ня зьявіцца пачуцьцё гаспадара краіны, мястэчка, вуліцы, а ўрэшце любові да радзімы, якая нічога ня можа даць моладзі, акрамя чаркі і скваркі.

Крыўдна і сумна…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?