01.06.2018 / 19:18

П'яны жыхар Івянца трапіў у аварыю і, пакінуўшы параненага сына, уцёк ФОТЫ 10

П'яны мужчына з Валожынскага раёна, у якога не было правоў, збег пасля ДТЗ і пакінуў у машыне пацярпелага сына, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

28-гадовы мясцовы жыхар з Івянца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, і яна ўрэзалася ў дрэва. У выніку 4-гадовы сын кіроўцы атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Дзіця на момант аварыі знаходзілася на пярэднім сядзенні не ў дзіцячым крэсле і не было прышпілена рамянём бяспекі. Мужчына пакінуў машыну і схаваўся, а дзіця забралі сваякі.

Мужчыну затрымалі на наступны дзень. Аказалася, што ён быў п'яны (утрыманне алкаголю ў крыві складала 1,66 праміле). Па словах вадзіцеля, выпіў ён ужо пасля аварыі.

Пасведчання кіроўцы ён быў пазбаўлены ў 2016 годзе за язду ў нецвярозым стане.

1
Справедливый / Адказаць
01.06.2018 / 19:26
Это не отец
2
Папина дочка / Адказаць
01.06.2018 / 19:43
75 лет советской власти, плюс ещё 25 потерянных лет всё-таки сделали своё грязное дело. Беларусики  живут в хатах, которые вечно с краю. А сортиры у них прямо на улицах.
4
Святлана / Адказаць
01.06.2018 / 20:15
Дзе ж была маці дзіцяці, калі п'яны бацька сеў за стырно машыны з хлопчыкам? 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру