01.06.2018 / 22:17

Трамп пагадзіўся сустрэцца з Кім Чэн Ынам 12

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Раней лідар КНДР накіраваў ліст прэзідэнту ЗША, у якім распавёў пра гатоўнасць сустрэцца з ім, але не напісаў пра жаданне пайсці на значныя саступкі.

Сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына была запланавана на 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Аднак на мінулым тыдні амерыканскі прэзідэнт заявіў, што не можа сустрэцца з паўночнакарэйскім лідарам праз варожыя заявы Пхеньяна. Пазней Трамп сказаў, што ЗША ўсё яшчэ арыентуюцца на правядзенне першага ў гісторыі дзвюх дзяржаў саміту 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Тэмай сустрэчы павінна стаць дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава.

2
Нейкі чалавек / Адказаць
01.06.2018 / 22:25
Дарослыя мужчыны, а паводзяць сябе, як дзеці. То хачу, то не хачу, то буду, то не буду. Цьфу.
1
Добры Дзень / Адказаць
01.06.2018 / 22:29
Трэба каб тлустага перад сустрэчай праверылі на Навічок, які, імаверна, Лаўроў яму перадаў.
0
а ф ь л А / Адказаць
01.06.2018 / 23:10
Не паувострава а паувыспы.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру