У рэнтгеналагічным кабінеце Шчучынскай паліклінікі 1 чэрвеня адбыўся пажар, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

У выніку знішчаны расійская ўстаноўка для фотахімічнай апрацоўкі рэнтгенаўскіх стужак і аўстрыйская праявачная машына. Пацярпелых няма.

Адміністрацыя яшчэ да прыезду ратавальнікаў эвакуявала 109 чалавек.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — кароткае замыканне электраправодкі ў расійскім апараце.