02.06.2018 / 13:44

У дзясятках раёнаў Беларусі забаранілі наведванне лясоў праз пажарную небяспеку КАРТА

Прычынай такога рашэння стаў высокі клас пажарнай небяспекі. Паводле стану на 2 чэрвеня, абмежаванні дзейнічаюць у асобных раёнах на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Забаронена наведваць лес дзеля прагулак і адпачынку на прыродзе, збіраць там ягады і грыбы, заязджаць туды на транспарце.

Ехаць можна толькі аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.

У Мінлясгасе нагадваюць, што парушэнне забароны наведвання лясоў пагражае адміністратыўнай адказнасцю, у тым ліку штрафам да 25 базавых велічыняў. У выпадку, калі лясному фонду нанясуць шкоду, штраф можа вырасці да 50 базавых велічыняў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру