Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрок аднаго з расійскіх інфармацыйных рэсурсаў, аўтар якога сцвярджаў, што ў Беларусі нібыта ёсць свая перамога — 3 ліпеня замест 9 мая.

Лукашэнка патлумачыў, што вайсковыя парады ў Беларусі ў юбілейныя даты праводзяцца на 9 мая, а ў астатнія гады — 3 ліпеня.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Камусьці у Расіі карціць прыватызаваць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне

Lenta.ru: Беларускія ўлады і ў трактоўках гісторыі імкнуцца дыстанцыявацца ад Расіі

Па яго словах, ветэраны просяць, каб час правядзення параду ў Расіі і Беларусі не супадаў. Гэта, маўляў, дазваляе паглядзець трансляцыю на Краснай плошчы ў Маскве.

«Дык за што вы нас папракаеце — за тое, што мы ўсёй краінай глядзім на Краснай плошчы парад? Прыдуркі. Не ведаюць сітуацыі ці не цікавяцца. Але, мне здаецца, знарок гэта робяць. Гэта ўсё пад падставай прыватызаваць перамогу. Нельга гэтага рабіць. Я гэта кажу ў гэтых сценах, дзе загінулі ўсе. Гэта аб'ядноўваючая Перамога», — заявіў Лукашэнка, знаходзячыся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?