02.06.2018 / 15:48

Біятланістка Скардзіна завяршыла кар'еру 8

Алімпійская чэмпіёнка — 2018 Надзея Скардзіна абвясціла аб тым, што завяршыла прафесійную кар'еру.

«Дзякуй Беларусі, камандзе, што я адчула сябе тут сваім чалавекам. Усім дзякуй. Спадзяюся, я для вас застануся вашай біятланісткай. Разумею, што трэба рабіць некаторыя крокі своечасова, а не пасля. Не магу знайсці матывацыю, сілы на штодзённыя трэніроўкі. Самы галоўны фактар — я сапраўды хачу адпачыць. Вялікі дзякуй усім нашым заўзятарам і камандзе, у якой я знаходзілася 15 гадоў», — адзначыла Надзея Скардзіла ў эфіры «Беларусь 1».

* * *

Надзея Скардзіна нарадзілася ў 1985 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Перайшла ў біятлон з лыжных гонак у 2004 годзе. Алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане (2018).

0
Мікола / Адказаць
02.06.2018 / 17:28
Шкада, але лепей сыходзіць на вяршыне. Па прафесійных і чалавечых якасцях добры прыклад для многіх нашых тутэйшых спартсменаў. 
5
пупкин жора / Адказаць
02.06.2018 / 17:43
Ну и что -приплыли!!!
0
?! / Адказаць
02.06.2018 / 20:04
Уходить лучше на год раньше,чем на один день позже. Умное решение.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру