У Турцыі дворнік выратаваў жанчыну ад мужа, які збіваў яе. Відэа інцыдэнту апублікавала газета Hurriyet Daily News.

Канфлікт паміж мужам і жонкай паўстаў пасля таго, як яны выйшлі з залы суда ў Стамбуле, дзе слухаецца іх шлюбаразводны працэс. На вуліцы мужчына накінуўся на жонку і стаў збіваць яе рулонам паперы.

Відавочцам сцэны сталі многія мінакі, але самым рашучым аказаўся дворнік: падумаўшы, што ў руках мужа палка, ён паспяшаўся абясшкодзіць яго і знёс з ног адным ударам галавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0