02.06.2018 / 22:44

БАТЭ прайграў упершыню ў чэмпіянаце, прапусціўшы на 94-й хвіліне ад аўтсайдара «Гарадзеі» 9

20-матчавая бяспройгрышная серыя барысаўскага БАТЭ была перарваная ў Гарадзеі.

фота pressball.by

Мясцовая каманда, якая займала ў чэмпіянаце Беларусі апошняе месца, нечакана перамагла ў чэмпіёна з лікам 2:1.

Лік у самым пачатку гульні адкрыў лідар БАТЭ Ігар Стасевіч, але пасля перапынку Баян Дубаіч аднавіў статус-кво.

Апошні гол быў забіты на 94-й хвіліне, за пару імгненняў да фінальнага свістка. Адзначыўся Сяргей Усеня, які выйшаў на замену.

Нягледзячы на сенсацыйную перамогу «Гарадзея» ўсё адно засталася на апошнім месцы. БАТЭ таксама па-ранейшаму на вяршыні табліцы, аднак адрыў ад мінскага «Дынама» скараціўся да 2 балаў. 

1
муся-на-обрусе / Адказаць
02.06.2018 / 22:58
Дали хлапчукам ,,скарынку,, каб ,,штаны не звалилися зусим,, ,,усе жыцце --гульня,,
0
цень макарона / Адказаць
02.06.2018 / 23:12
Апошнія абыгралі першых...Гэта, факт, не як конныя абагналі пешых. Сенсацыя. Мабыць, не дагаварняк -- пяцікілаграмовыя пакеты з цукрам з Гарадзеі напэўна не прадаюцца, бо чамусьці каштуюць больш, чым пяць кг ураздроб. Да таго ж расейскім цукрам бяз пошліны ўзімку цукроўня падарваная капітальна. То адкуль тых грошай...  І яшчэ аргумент, што ўсе засталіся на сваіх месцах. Хутчэй за ўсё, каманда з няўцямным іменем (што гэта: БАТЭ? -- нават я ня ведаю, што казаць пра замежнікаў) аб'елася футболам, а раённыя паказалі зубы.
2
Ivan / Адказаць
02.06.2018 / 23:38
Толя перастарауся з крытыкай сваiх. Не трэба было крычаць з-за папярэдняй нiчыёй!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру