03.06.2018 / 00:15

У нядзелю ў Курапатах адбудзецца мітынг 17

Правядзенне мітынгу-рэквіема ў дзень 30-годдзя з дня выхаду артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты. Дарога смерці» было запланавана даўно. А ў апошнія дні ўзнік дадатковы матыў: на краі Курапацкага лесу вырашылі адкрыць рэстаран. Той самы «Бульбаш-хол», які 4 гады таму ў выніку пратэстаў удалося закансерваваць. Гэтым разам уласнікі выбралі ўжо нейтральную назву «Паедзем-паямо», але сваю піцейную ўстанову маюць намер адкрыць. Абаронцы Курапат заклікалі грамадскасць супрацьстаяць гэтай ідэі. Яны збіраюцца на мітынгу 3 чэрвеня параіцца наконт тактыкі дзеянняў.

Мітынг дазволены ўладамі, ён распачнецца а 13-й гадзіне.

СГ

3
Люстэрка / Адказаць
03.06.2018 / 01:22
Падрабязней праграма мітынгу тут: http://www.bielarus.net/archives/2018/05/29/5108
21
Цынік / Адказаць
03.06.2018 / 07:11
Той выпадак, калі з сітуацыі няма добрага выйсця. Мець кабак ля нацыянальнага Некропаля агідна. Патрабаваць, каб уласнік бясплатна перадаў яго пад музей - ваенны камунізм. У і хто з пратэстоўцаў здольны стварыць нешта сур'ёзнае кшталту музея?
4
М. / Адказаць
03.06.2018 / 08:01
Сабраць грошы, выкупіць будыніну, ператварыць яе ў музей і адукацыйны цэнтр. Некалі так будзе.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру