03.06.2018 / 11:48

У Македоніі адбыліся масавыя пратэсты праз планы змяніць назву краіны 2

Тысячы прыхільнікаў правай македонскай апазіцыі выйшлі на вуліцы Скоп'е на пратэст супраць планаў па змене назвы краіны.

Пратэстоўцы сабраліся перад будынкам урада ў цэнтры сталіцы са сцягамі Македоніі і партыі VMRO-DPMNE. Яе лідар Хрысціян Мікоскі заявіў, што апазіцыя не падтрымае змены ў Канстытуцыю адносна змены назвы краіны.

Апазіцыя абвінаваціла ўрад у «продажы нацыянальных інтарэсаў» краіны шляхам перамоў з Грэцыяй.

Раней СМІ паведамілі, што найбольш імавернай назвай Македоніі, якая дазволіць вырашыць спрэчку з Грэцыяй, з'яўляецца Рэспубліка Паўночная Македонія.

Прэм'ер-міністр Зоран Заеў заявіў, што Македонія вынесе на рэферэндум любую новую назву сваёй краіны, якая будзе ўзгоднена з суседняй Грэцыяй.

1
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
03.06.2018 / 13:14
пєранаймєнілісь б на Македонія-Нова... дзялоу..
0
Чытач / Адказаць
04.06.2018 / 00:19
Чаму назва партыі лацінкай? Там жа кірыліца.
https://vmro-dpmne.org.mk/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру