Ён акцэнтаваў увагу на тое, што калі ў звычайнага стартапа шанец атрымаць інвестыцыі роўны 1 да 10, то ў стартапа, які працуе са штучным інтэлектам (ШІ) — 1 да 2.

— Гэта тэма стала звышперспектыўнай і звышпрыбытковай. Калі ў супрацоўніка ІТ-кампаніі ёсць дыплом, які пацвярджае навыкі ў ШІ, яго зарплата аўтаматычна павялічваецца на $1500. Калі гэтага не зробіць цяперашні працадаўца, зробіць іншы, — лічыць спецыяліст.

Мамоненка аптымістычна глядзіць на развіццё тэхналогіі ў нашай краіне.

На яго думку, ЗША апярэджваюць нас, але ў нашай краіны ёсць шанец іх дагнаць.

— Па ўжо дасягнутых паказчыках Беларусь займае годнае месца ў свеце і, асабліва, у Еўропе. Ва ўсім свеце цяпер налічваецца 10 тысяч спецыялістаў з дыпломамі ў вобласці ШІ, з якіх 1 700 падрыхтаваны ў Беларусі, — сказаў на заканчэнне дырэктар BelHard.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?