03.06.2018 / 17:11

Трагічна загінула «Місіс свету — 2018» 11

У ноч на 3 чэрвеня загінула ў ДТЗ мадэль з Кыргызстана Санія Шакірава, уладальніца тытула Missis world міжнароднага конкурсу прыгажосці Miss Universe Beauty 2018. Прычынай смерці сталі траўмы, атрыманыя ў выніку ДТЗ, паведамляе K-News.

Адзначаецца, што дзяўчына сядзела на пасажырскім сядзенні ў таксі. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, Санія Шакірава загінула на месцы, яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Вядома, што ў Саніі Шакіравай засталіся трое дзяцей.

2
Тамара / Адказаць
03.06.2018 / 17:16
Царства Нябеснае!
1
Пацыфіст / Адказаць
03.06.2018 / 17:40
Шчырыя спачуванні сям'і.
17
Чытач / Адказаць
03.06.2018 / 17:45
Адзначаецца, што дзяўчына сядзела на пасажырскім сядзенні ў таксі.

Хіба місіс і маці траіх дзяцей - дзяўчына? У арыгінале яна названая проста пасажыркай.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру