У Кітаі рак збег з каструлі ў рэстаране, адкусіўшы пры гэтым уласную клюшню. Відэа яго ўцёкаў сабрала ў фэйсбуку амаль мільён праглядаў.

У 11-секундным роліку бачна, што левая клюшня рака ўжо знаходзіцца ў каструлі з кіпячай вадой. Ён неадкладна адразае яе правай, і клюшня падае ў суп.

Аўтар роліка пазней заявіў, што ўзяў сабе адчайнага рака ў якасці хатняга гадаванца.

Няясна, ці наўмысна рак так зрабіў або выпадкова; магчыма, клюшня замінала яму, бо ўжо была абязрушаная.

Але хвалявацца за рака не варта: за некалькі цыклаў змены панцыра клюшня адрастае зноў. У дарослых асобін гэта займае тры-чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?