03.06.2018 / 19:57

Эстонія выдаткуе 188 мільёнаў еўра на ахову мяжы з Расіяй — у сярэднім па 145 еўра з кожнага эстонца 23

У 2019 годзе Эстонія пачне стварэнне інфраструктуры і абсталяванне сістэм тэхнічнага назірання на мяжы з Расіяй.

Стварэнне інфраструктуры і абсталяванне сістэм тэхнічнага назірання на мяжы з Расіяй будзе каштаваць Эстоніі ў 188 мільёна еўра да 2026 года. Калі ўлічыць, што ў Эстоніі жыве каля 1,3 мільёна чалавек, кожны эстонец у сярэднім на ахову мяжы з Расіяй выдаткуе 145 еўра.

У якасці партнёра Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі прыцягнула еўрапейскую памежную службу Frontex.

Даўжыня мяжы Эстоніі з Расіяй складае звыш 330 кіламетраў.

7
ЮРАСЬ / Адказаць
03.06.2018 / 20:05
Вельмі разумна! Разумныя людзі па-разумнаму і думаюць!
4
Мікола / Адказаць
03.06.2018 / 20:35
Добра робіць, імпэрскай маскве ня можна верыць. Яшчэ важней, абарона Эстоніі  краінамі НАТО.
12
Silver / Адказаць
03.06.2018 / 21:00
Мы же не Эстония, у нас Вильня,Смоленск, Брянщина, Черниговщина наши сограждане.
Нам от них заборы строить не нужно. Пусть они сами построят заборы чуть западнее и восточнее.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру