03.06.2018 / 20:36

Праз пажар у мінскім шматпавярховіку эвакуіравалі 12 чалавек 1

Вечарам 2 чэрвеня адбыўся пажар на верхнім паверсе дома па вуліцы Каржанеўскага, ратавальнікі эвакуіравалі 12 жыхароў, паведамляе БелТА.

Да прыбыцця пажарных з акна кухні двухпакаёвай кватэры ўжо вырывалася полымя. Да ачага дабрацца было цяжка — ён быў на 11 паверсе. Гарэла маёмасць, сцены. Ратавальнікі эвакуіравалі з палаючага і вышэйшых паверхаў 12 чалавек. Абышлося без пацярпелых.

0
Алена / Адказаць
04.06.2018 / 08:09
Мужныя людзi выратавальнiкi , шчыры дзякуй Вам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру