Урад стымулюе спажыванне электраэнергіі ў Беларусі, у тым ліку праз выкарыстанне электратранспарту. Пра гэта заявіў у эфіры канала АНТ намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, піша БелТА.

Ацэньваючы ўбачанае на выставе Беларускага прамысловага форуму, Уладзімір Сямашка асабліва адзначыў актыўнае развіццё ў краіне электратранспарту, як электробусаў, так і легкавых аўтамабіляў. «У планах 40-70 тыс. аўтамабіляў зрабіць і прадаць, - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. - Мы зараз стымулюем спажыванне электраэнергіі. Распрацавана праграма паглынання прафіцыту у тым ліку праз прасоўванне выкарыстання электратранспарту».

Пры гэтым Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што таксама падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае меры для павелічэння продажаў электрамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0