Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала СТБ, піша БелТА.

Ігар Карпенка згадаў пра некаторыя змены ў сістэме адукацыі.

У прыватнасці, пры паступленнi на некаторыя спецыяльнасці ў ВНУ плануецца ўвесці ўнутраныя выпрабаванні.

Магчымыя змены тычацца формы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы і фармату ўступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, бо цяпер яны не адпавядаюць адзін аднаму.

«Напэўна, мы павінны выйсці на нейкую форму, якая б дазволіла збалансаваць патрэбы і школы, і навучэнца, і бацькоў», - сказаў міністр.

Акрамя таго, распрацавана новая метадалогія ацэнкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання.

Яна будзе больш зразумелай для навучэнцаў і бацькоў і дазволіць супастаўляць адзнакі ў школе з узроўнем ацэнкі па ЦТ.

На гэтую метадалогію ў бягучым годзе пакуль пераходзіць не плануецца. Для пачатку яе неабходна апрабаваць у рамках канкрэтнай уступнай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0