04.06.2018 / 09:26

Кім Чэн Ын змяніў вайсковае кіраўніцтва Паўночнай Карэі 5

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын змяніў трох прадстаўнікоў ваеннага камандавання краіны. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап.

Сваіх пасадаў пазбавіліся міністр народных узброеных сіл КНДР Пак Ен Сік, кіраўнік Генштаба Карэйскай народнай арміі Лі Мен Су, а таксама начальнік галоўнага палітычнага ўпраўлення арміі Кім Чон Гак.

Змена ваеннага кіраўніцтва краіны, імаверна, звязана з сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 12 чэрвеня. Адзін з суразмоўцаў агенцтва сцвярджае, што вышэйзгаданыя генералы выступалі супраць змены палітычнага курсу краіны, які прадугледжвае дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава.

1
Гумарэска / Адказаць
04.06.2018 / 09:45
Баiцца ГКЧП
3
Пануры / Адказаць
04.06.2018 / 10:43
Гэты Пухляк на самой справе апынууся вельмi разважным палiтыкам. Мяркую перафармацiраванiе КНДР ен задумау дауно. Але спярша гуляу у дрэннага дзядзьку, пакуль не стварыу ядзярну зброю. А зарас пачау рэформу, ведаючы ужо сабе цану, цяпер нiхто не уварвецца i не *паскорыць* змены. А зброя яна што дае? А тое, што Трамп сядае за стол перамоу, Лауроу спяшаецца хутчэй. Малайчына Вiнi...... што тут казаць
2
NB / Адказаць
04.06.2018 / 11:49
Пануры,не все так просто, как в ваших раскладах. Оружие он сам не создал. Это делали его дед и папа. Оружие это старое, и содержать его далее себе в убыток, если страна обложена со всех сторон и рабов попросту кормить нечем, а всех не отстреляешь. Китаю, который меняет свой имидж, выходя в мир с деньгами, заработанными на уворованных и купленных у мира технологиях, такое чудо щекастое уже в накладку. Вот и стало чудо на посулы Трапа-по, что будешь ты править, но мы дадим тебе бабла, если свою ржавчину выкинешь на свалку, - вот и стало пухлое чудо думу думать... И послало оно на днях Лавра подальше с его заботами - как навредить пиндосам. Я сам хочу - пока я толстый - еще пожить, решило чудо. Так что ничего особенно мудрого тут нет. Как всегда, всё решало, решает и будет решать Его Величество Решало - Бабло. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру