Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 1 чэрвеня каля вёскі Дзяніскавічы, піша БелТА.
На дыспетчарскі пункт Ганцавіцкага РЭС паступіў сігнал пра аварыйную сітуацыю. Энергетыкі аператыўна вызначылі пашкоджаны ўчастак і накіраваліся туды для ліквідацыі непаладак.
На месцы здарэння спецыялісты знайшлі цела 46-гадовага мужчыны. Роварам ён наехаў на абарваны провад высакавольтнай лініі электраперадачы. Ад удару токам ён загінуў на месцы.
Прычынай аварыі стала падзенне верхавіны дрэва на драты.