У Казахстане зараз 34 чалавекі шпіталізавана з падазрэннем на менінгакокавую інфекцыю. Сем з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Елжан Біртанаў, піша tengrinews.kz.
«У цэлым на сённяшні дзень 128 чалавек былі шпіталізаваны з падазрэннем, 82 чалавекі выпісаныя, ужо пралечаны, 12 памерлі. Зараз яшчэ 34 пацыенты знаходзяцца на лячэнні, у тым ліку сем пацыентаў у рэанімацыі», - сказаў міністр на брыфінгу.
Паводле яго слоў, пік захворванняў прыпадае на Алматы, дзе было шпіталізавана 80 чалавек, з іх 32 выпадкі пацверджаныя, шэсць чалавек памерла.