04.06.2018 / 10:12

Па панядзелках і чацвяргах увечары будзе перакрывацца рух на ўчастку пр. Машэрава ў сувязі з парадам

Рух транспартных сродкаў, у тым ліку і грамадскага транспарту, па пр.Машэрава на ўчастку ад вул.Даўмана да пр.Пераможцаў з 21.00 да 23.00 абмяжуюць 4, 7, 11, 14, 18, 21 і 25 чэрвеня. Зроблена гэта будзе ў сувязі з правядзеннем падрыхтоўчых мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці — трэніровак зводнай роты ганаровай варты.

Таксама 5 чэрвеня з 05.30 да 05.50 будзе абмежаваны рух па ўнутраным кальцы МКАД на адрэзку ад вул.Скарыны да вул. Байкальскай, а 7 чэрвеня з 20.00 да 20.30 рух абмяжуюць па знешнім кальцы МКАД ад вул. Байкальскай да вул.Скарыны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру